Адбылося паседжанне магілёўскага аддзялення СБП — 24 лютага

24 лютага 2013 года адбылося чарговае паседжанне магілёўскага аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".


Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць сябра СБП Івана Аношкіна, які памёр 3 лютага. Старшыня аддзялення Мікола Яцкоў зрабіў справаздачу па выніках дзейнасці суполкі за мінулы месяц. Быў зроблены агляд публікацый сябраў аддзялення ў абласным і рэспубліканскім друку. Таксама былі прэзентаваны новая кніга слаўгарадскага пісьменніка, сябра СБП Фелікса Шкірманкова “Кантрольны маршрут” і кніга магілёўскага пісьменніка Алеся Казекі “Марыйка”, у падрыхтоўку да выдання якой вялікі ўнёсак зрабілі сябры СБП Сяргей Украінка і Мікола Яцкоў.

Былі разгледжаны прапановы па ўдасканаленні працы аддзялення і іншыя пытанні дзейнасці мясцовай пісьменніцкай арганізацыі.

 

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП