Адбылося паседжанне магілёўскага аддзялення СБП — 27 студзеня

27 студзеня адбылося чарговае паседжанне Магілёўскага аддзялення СБП. Старшыня аддзялення Мікола Яцкоў падсумаваў вынікі працы за мінулы месяц.


Было адзначана, што шмат увагі надаецца супрацоўніцтву са школамі. Сябры аддзялення атрымалі прапанову ўдзельнічаць у сумесным выдавецкім праекце са смаленскімі пісьменнікамі. Ёсць магчымасць наладзіць сталае супрацоўніцтва з гомельскім літаратурным часопісам “Метамарфозы”. Плануюцца сумесныя праекты з магілёўскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Былі абмеркаваны планы публікацый бюлетэня “Дняпроўская строма” і іншыя пытанні дзейнасці аддзялення СБП.

 

Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП