Адбылося пасяджэнне Магілёўскага аддзялення СБП — 2 чэрвеня

Станоўча былі адзначаны запрашэнне сябрам аддзялення да ўдзелу ў абласным свяце паэзіі “Пісьмянкоў луг” у Касцюковічах і выхад у свет зборніка паэзіі “Святло “Святліцы” магілёўскага гарадскога літаратурнага клуба “Святліца” пад кіраўніцтвам сябра СБП Тамары Аўсяннікавай.

Таццяна Барысік і Міхась Булавацкі

Прысутныя былі таксама праінфармаваны аб выніках пасяджэння Рады СБП, на якой кіраўнікі абласных аддзяленняў рабілі справаздачы аб зробленым.

Яраслаў Клімуць і Сяргей Украінка

Было праведзена абмеркаванне плану дзейнасці рэдакцыйнай калегіі маючага быць літаратурнага альманаха абласнога аддзялення. Старшыня рэдкалегіі Яраслаў Клімуць акрэсліў накірункі працы, вызначыў тэрміны падрыхтоўкі публікацый. Былі прапанаваны тры варыянты назвы альманаха —“Прытокі”, “Кола” і “Строма”.  Рабочай назвай альманаха вызначана “Строма”.

Былі разгледжаны таксама іншыя пытанні, датычныя дзейнасці аддзялення.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП