Адбылося пасяджэнне Магілёўскага аддзялення СБП — 28 красавіка

Было адзначана, што абласныя сродкі масавай інфармацыі сталі больш адлюстроўваць прысутнасць нашай пісьменніцкай суполкі ў культурнай прасторы Магілёўшчыны.

Міхась Булавацкі і Яраслаў Клімуць

Былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні па выпуску літаратурнага альманаха  —  зацверджана рэдакцыйная калегія на чале з Яраславам Клімуцем. Назва літаратурнага альманаха яшчэ вызначаецца.

Тамара Аўсяннікава і Фелікс Шкірманкоў

Мікола Яцкоў расказаў прысутным пра святкаванне 1150-годдзя славянскай пісьменнасці і культуры, якое адбудзецца ў маі. Магілёўскае абласное аддзяленне СБП было запрошана да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтага свята. Таксама паступіла прапанова аб сяброўстве і творчым супрацоўніцтве ад сакратара Курскага абласнога аддзялення Саюза расійскіх пісьменнікаў Алега Саранскіх.

Яўгенія Казлова

Пасяджэнне было працягнутае выступленнем паэтэсы з Оршы Яўгеніі Казловай, якая распавяла пра сябе, свой творчы шлях, прачытала вершы і праспявала песню, у якой словы і музыку напісала сама.

Мікола Яцкоў

Таксама невялікую творчую справаздачу зрабіў Мікола Яцкоў, прапанаваўшы слухачам свае вершы, урывак з паэмы і песні на вершы беларускіх паэтаў. Адбылася і прэм’ера — прагучала песня “Беларусь” на верш Міхася Казакова ў перакладзе на беларускую мову Міхася Булавацкага. Вырашана, што такія творчыя справаздачы сябраў аддзялення СБП будуць мець месца на кожным пасяджэнні.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП