Навіны

14 лютага адбылося пасяджэнне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. На павестцы дня былі: разгляд кандыдатур на ўступленне ў сябры СБП, справаздача Старшыні пра дзейнасць грамадскай арганізацыі за апошнія паўгода, а таксама рознае.

 

На Радзе былі разгледжаны чатыры кандыдаты на ўступленне ў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Святлана Багданкевіч

Паэтэсу Святлану Багданкевіч рэкамендавалі да ўступлення Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Гібок-Гібкоўскі, Эдуард Акулін. На Радзе высокую ацэнку творчасці гэтай аўтаркі далі Генадзь Бураўкін і Васіль Зуёнак.

Анатоль Брусевіч

Рэкамендацыі да ўступлення ў СБП гарадзенскаму паэту, перакладчыку, выкладчыку Анатолю Брусевічу прадаставілі Данута Бічэль-Загнетава, Аляксей Пяткевіч, Ігар Жук. Пра асобу і творчасць Анатоля Брусевіча на Радзе выказаўся Юрка Голуб.

Віталь Еўмянькоў

Магілёўскае абласное аддзяленне рэкамендавала пісьменніка, літаратуразнаўца Віталя Еўмянькова. У межах Рады пра спадара Віталя распавялі Мікола Яцкоў, Віктар Слінка, Ірына Багдановіч.

Вольга Чайкоўская

Маладая паэтка і журналіст Воля Чайкоўская рэкамендаваная да ўступлення ў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Валерыяй Куставай, Арцёмам Кавалеўскім, Андрэем Хадановічам.

Падліковая камісія ў складзе Сяргея Законнікава, Генрыха Далідовіча і Віктара Жыбуля (старшыня камісіі) вызначыла, што ўсе кандыдаты прынятыя ў сябры СБП адзінагалосна.

Барыс Пятровіч 

Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч агучыў справаздачу пра дзейнасць грамадскай арганізацыі (мінулая была абвешчана ў верасні 2012-га).

Асаблівая ўвага была звернута на абласныя аддзяленні СБП (іх пяць: Магілёўскае, Гомельскае, Гарадзенскае, Берасцейскае, Віцебскае), у кожнага з якіх мусіць быць свой літаратурны альманах. У Магілёве выходзіць інфармацыйны бюлетэнь “Дняпроўская строма”, у Берасці — альманах “Жырандоля”, у Гродне нядаўна выйшаў першы нумар выдання “Новы Замак”.

Акрамя выдавецкай дзейнасці СБП (серыі “Кнігарня пісьменніка” і “Пункт адліку”) Барыс Пятровіч закрануў арганізацыю заняткаў Школы маладога пісьменніка, правядзенне конкурсу імя Янкі Маўра.

У наступным годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” адзначыць 80 гадоў з дня заснавання. Да юбілейнай даты рыхтуецца адмысловы літаратурна-фатаграфічны праект, каляндар “Беларускі фальклор”.

Сярод важных задач — наладжванне супрацоўніцтва з пісьменніцкімі арганізацыямі іншых краін, удзел СБП у літаратурных прэміях (“Дэбют”, “Залаты апостраф”, Ежы Гедройца), правядзенне літаратурных фестываляў (памяці Стральцова, Сыса, Мацяш).

На Радзе разглядаліся таксама пытанні, датычныя сяброўства ў СБП Юрася Пацюпы, Наталлі Якавенка, а таксама Васіля Якавенкі, Эдуарда Акуліна.

Прэсавая служба СБП, фота АУ
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------