Аўдыёпраект «Лета з Быкавым» — слухайце з асалодай!

Акцыя распачынаецца напярэдадні 19 чэрвеня, Дня нараджэння Васіля Быкава.

Тэксты славутага творцы агучылі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Запіс зроблены на студыі HUKAPIS кампаніі Prastora.by.

Прапануем на сайце lit-bel.org вольна паслухаць першыя пяць раздзелаў кожнага з твораў.

Васіль Быкаў. Бліндаж: фрагменты з аўдыёкнігі 

Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі

Васіль Быкаў. У тумане: фрагменты з аўдыёкнігі

 

СПАМПАВАЦЬ ГЭТЫЯ ТВОРЫ ЦАЛКАМ НА KNIHARNIA.BY

 

Слухайце з асалодай!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"