Адкрылася віртуальная выстава, прысвечаная Генадзю Бураўкіну (+фота)
Дакументы з асабістага архіва паэта былі перададзены ў БДАМЛіМ удавой Юліяй Бураўкінай у гэтым годзе. Сярод захаванага — вялікая колькасць фотаздымкаў з розных перыядаў жыцця паэта, аўтографы і машынапісы, перапіска, біяграфічныя дакументы. Усё гэта з часам (пасля навукова-тэхнічнай апрацоўкі) будзе даступна даследчыкам.
У выставу "Перапоўнены прагай жыцця", падрыхтаванай супрацоўнікамі архіва, увайшлі сканы фотаархіва сям'і Генадзя Бураўкіна, аўтографы яго вершаў, дакументы асабістага паходжання.








Больш фота гл. на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг