Адкрытая лекцыя «Што варта ведаць пра фэнтэзі тым, хто хоча яго пісаць»

Антон Францішак Брыль

Сустрэча пройдзе 6 мая (серада), у 18.30 у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (Мінск, вул. Карла Маркса, 30).

“Пагаворым пра тое, навошта пісаць фэнтэзі, і чаму гэта цудоўны інструмент для многіх тэм, пра казкі і легенды, пра параўнальную міфалогію і пра карыстанне з гістарычных узораў” — кажа герой сустрэчы.

Уваход вольны для ўсіх!

Антон Францішак Брыль  — аўтар кнігі паэзіі «Не ўпаў жолуд» (2011) і прозы «Ян Ялмужна» (2014). Перакладаў творчасьць Ўільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыюса Катула, Джона Толкіна, Сюзаны Кларк і інш. Сярод найбуйнейшых перакладзеных твораў — стараангельская паэма «Бэўвульф».