Адлічбоўка газеты “Наша слова”

Наша слова, 4Kamunikat.org распачаў праект па поўнай адлічбоўцы (сканаванні і выстаўленні ў фармаце PDF) ўсіх нумароў газеты “Наша слова”, пачынаючы з 1990 года. Між тым партал не мае поўнай падшыўкі “Нашага слова”. Наступных нумароў у рэдакцыі няма: 


1990 г. - 4 ,5, 9 і чарговыя да канца года;
1991 г. - 1, 3, 8, 9, 11-17, 20 і чарговыя да канца года;
1992 г. - няма зусім;
1993 г. - няма зусім;
1994 г. - 1-16, 20-38, 40 і чарговыя да канца года; 
1995 г. - 6-7, 13, 17, 26, 39, 47, 50 і чарговыя да канца года;
1996 г. - няма зусім;
1997 г. - 1-14, 19 і чарговыя да канца года; 
2000 г. - 3, 4, 28, 36, 38;
2001 г. - 2, 4, 7, 10-14, 18-28, 37, 40 і чарговыя да канца года;
2002 г. - 6, 7, 10, 27, 38 і чарговыя да канца года;
2003 г. - 12, 18, 28, 30-32, 35 і чарговыя да канца года; 
2004 г. - 25, 41-44, 48 і чарговыя да канца года; 
2005 г. - 1-5, 7, 9-24, 33, 48 і чарговыя да канца года;
2006 г. - 3-8, 11, 13, 19, 21-23, 40 і чарговыя да канца года; 
2007 г. - 11-14, 27-28, 31-32, 43, 46, 49.

Рэдакцыя парталу Kamunikat.org звяртаецца да чытачоў “Нашага слова” ўсіх пакаленняў з просьбай дапамагчы ў атрыманні папяровых асобнікаў газеты ў адпаведнасці са спісам.

Скантактавацца з Kamunikat.org можна па электроннай пошце kamunikat@kamunikat.org альбо праз Facebook

Асабліва важна знайсці нумары за 1990 -1997 гады.
Паводле kamunikat.org