Адноўлена Магілёўскае аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

26 красавіка адбылося паседжанне Магілёўскага аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

У парадку дня паседжання  стаялі два пытанні:

1. Аб аднаўленні дзейнасці Магілёўскага аддзялення СБП; 2. Выбары старшыні аддзялення. Праца паседжання пачалася з уручэння пісьменніцкіх пасведчанняў нядаўна прынятым у шэрагі СБП Тамары Аўсяннікавай, Міхасю Булавацкаму і Сяргею Украінку. У абмеркаванні першага пытання ўзялі ўдзел  Яраслаў Клімуць, Фелікс Шкірманкоў, Мікола Яцкоў, Міхась Булавацкі.

Адзінагалосным галасаваннем было пацверджана рашэнне аб аднаўленні дзейнасці Магілёскага аддзялення СБП. На пасаду старшыні Магілёўскага аддзялення абраны пісьменнік Мікола Яцкоў.

Кіраўніцтва Саюза  пісьменнікаў на паседжанні прадстаўляў намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін.

 

Ул. інф.