Афіцыйны электронны слоўнік беларускай мовы хутка пабачыць свет

Расійская кампанія ABBYY разам з інстытуцыяй СНД рыхтуе першы афіцыйны электронны слоўнік беларускай мовы. Праект некамерцыйны, і ў яго межах выйдуць слоўнікі 12 дзяржаўных моваў краін СНД і Грузіі.

Электронны слоўнік — сумесны праект ABBYY і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД — ствараецца на базе ABBYY Lingvo і будзе ўлучаць слоўнікі для 12 дзяржаўных моў СНД і Грузіі. Усе мовы будуць мець два накірункі перакладу: з дзяржаўнай мовы краіны на расейскую і наадварот.

«Слоўнік прызначаны для папулярызацыі дзяржаўных моваў краін Садружнасці і развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД», — гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі.

Меркаваны памер слоўніка і дата ягонага выхаду не паведамляецца.

 

Generation.by