Аксана Спрынчан і Вадзім Жылко — "Будзьма ў Лунінцы"

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя яе чарговай кнігі “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў”.

Фота Лун_нец1

Як падказвае назва, выданне адрасавана і дзецям, і іх бацькам. Гэта зборнік цікавых гісторый з жыцця адной сям’і – вядома ж, найперш сям’і Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан (чыя шасцігадовая “дачэта” Альжбэта завітала ў Лунінец разам з мамай і таксама была ўдзельніцай прэзентацыі). Мясцовыя бібліятэкары, самадзейныя літаратары і проста аматары мастацкага слова прыхільна сустрэлі як ўрыўкі з кнігі ў выкананні аўтаркі, так і яе вершы, прысвечаныя Лунінеччыне.

Фота Лун_нец2

Сябар СБП Вадзім Жылко нагадаў аб творчых здабытках лунінецкіх літаратараў, распавёў аб кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у тым ліку пра новы праект “Краіна цмокаў”. Аўтары найбольш цікавых пытанняў атрымалі сувеніры ад “Будзьма!”.

Фота Лун_нец3

Яшчэ адна сустрэча Аксаны Спрынчан і Вадзіма Жылко з чытачамі прайшла ў час святкавання 20-годдзя лунінецкага недзяржаўнага штотыднёвіка “Інфарм-прагулка”. Апрача іх, гасцей свята віталі галоўны рэдактар выдання Андрэй Вышынскі, кіраўнік Лунінецкай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Святлана Гарда, літаратары і краязнаўцы Сцяпан Нефідовіч. Віктар Філатаў, Васіль Туміловіч. З песнямі выступілі ансамбль “Палеская крыніца”, вакалісты Яна Самуйлік, Раіса Ільючык і Ганна Бандарэнка… Журналістам і актыўным пазаштатным аўтарам папулярнага на Лунінеччыне выдання былі ўручаны падарункі ад “Будзьма!”.

Фота Лун_нец4

Фота лун_нец5

Фота Людмілы Хмялеўскай і Мікалая Ільючыка

budzma.org