Аксана Спрынчан выступіла ў Стоўбцах

18 красавіка ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася імпрэза «Роднаму слову — гучаць…». Вядомая беларуская пісьменніца Аксана Спрынчан была запрошаная невыпадкова — яна нарадзілася ў горадзе, у якім жыў Якуб Колас, да чыйго юбілею рыхтуецца ўся Стаўбцоўшчына.
Першы прыз ад кампаніі «Будзьма беларусамі» і атрымаў той, хто здагадаўся, што Аксана Спрынчан нарадзілася ў горадзе Лунінец. Пісьменніца чытала вершы і задавала пытанні, цікаўныя чытачы бібліятэкі слухалі вершы і… таксама задавалі пытанні. За найлепшыя адказы і пытанні з чароўнай будзьмаўскай торбачкі з’яўляліся прызы. Сустрэча атрымалася творчай і нязмушанай, радаснай і сур’ёзнай, першай і, як бы ўсім хацелася, не апошняй.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг