Алексіевіч адкрые інтэлектуальны клуб 7 снежня

Вольга Седакова, фота literratura.org

Святлана Алексіевіч кажа, што не ведае ёй роўных сярод сучасных рускіх інтэлектуалаў.

— У Вольгі вельмі дакладны маральны нюх, яна ўмее раней за іншых фармуляваць думкі і прагназаваць будучыню. Яшчэ гадоў 10 таму яна арганізавала лекцыю «Пасрэднасць як сацыяльная небяспека», дзе ўжо тады прадказала і пуцінізм, і тое, што наверх вылезе ашуканы і раззлаваны маленькі чалавек. А вінаватыя ў гэтым будуць дэмакраты, — распавяла TUT.BY Святлана Алексіевіч.

Сустрэчы ў інтэлектуальным клубе будуць праходзіць кожны месяц. Святлана Алексіевіч абяцае, што прахадных гасцей не будзе. Сярод іншых нобелеўскі лаўрэат абяцае прывезці ў Мінск рэжысёра Аляксандра Сакурава, палітыка і грамадскага дзеяча Расіі Ірыну Хакамаду, вучонага-псіхалінгвіста Таццяну Чарнігаўскую.

— Вельмі важна падняць размову на высокую планку. Я на першай жа сустрэчы папрашу, каб у клубе не было ніякай палітычнай мітынговасці. Так мы нічога не даб'емся. Важней ўбачыць глыбінныя праблемы і намацаць той падмурак, які дапаможа мудраму чалавеку выжыць. А такія людзі ў нас ёсць, але ў апошні час інтэлектуалы адчуваюць сябе маргіналамі, — сказала пісьменніца.

Лекцыі будуць бясплатнымі для слухачоў. Адзіная ўмова ўдзелу — загадзя зарэгістравацца на мерапрыемства.

"Наша Ніва"