Алексіевіч намінаваная на прэстыжную ў Брытаніі ўзнагароду ў галіне дакументальнай літаратуры

На прыз у 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў прэтэндуе яе апошняя кніга «Час сэканд хэнд»

Як піша The Guardian, усяго на ўзнагароду было пададзена больш за 180 заявак. З іх адабралі дзесяць аўтараў, сярод якіх і беларуску. Акрамя яе, тут пісьменнікі з Вялікабрытаніі, ЗША і Лівіі.

Канкурэнты Святланы Алексіевіч -- лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Марго Джэферсан з кнігай пра пострасавую Амерыку. У спісе прэтэндэнтаў на ўзнагароду — выданне «Гэта Лондан», напісанае журналістам Бэнам Жудам, даследаванне «Сталін і навукоўцы» пісьменніка і вучонага Саймана Інгса і іншыя.

Імя пераможцы назавуць 17 лістапада.

nn.by