Навіны

6 сакавіка ў Школе маладога пісьменніка адбыліся сустрэчы з дзіцячай пісьменніцай і рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Аленай Масла і Сяргеем Дубаўцом, публіцыстам, выдаўцом, эсэістам…

Алена Масла: “Казка можа быць адрасавана і даросламу”

Алена Масла

Спадарыня Алена прачытала лекцыю пра стан сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры, попыт на яе і наклады. Пісьменніца параўнала сітуацыю з дзіцячай літаратурай у нас і за мяжой: у Швецыі і Украіне. Напрыклад, расказала пра тое, што ў Стакгольме існуе цэлы інстытут дзіцячай літаратуры і музей  Юнібакен, які падарыў Цэнтральнай мінскай дзіцячай бібліятэцы ім. Астроўскага адну з экспазіцый пра Карлсана. А ва Украіне тым часам ёсць прэмія “Вялікі вожык”, якую атрымліваюць аўтары найлепшых дзіцячых кніг.

Дарэчы, карысная інфармацыя ад сп. Алены для бацькоў ды іншых зацікаўленых чытачоў:

У аддзеле маркетынгу выдавецтва “Мастацкая літаратура” па адрасе Пераможцаў, 11 можна купіць кнігі без гандлёвай нацэнкі, а гэта істотная розніца ў цане.

Сяргей Дубавец: “Тэкст мусіць быць афарыстычным”

Сустрэча з Сяргеем Дубаўцом, здаецца, не пакінула абыякавым нікога, ані навучэнцаў Школы, ані самога сп. Сяргея. Гутарка была вельмі ажыўленая і зацягнулася на сорак хвілін даўжэй за запланаваны час. Гаварылі пра літаратуру, пра тое, якой яна мусіць быць і чаго не хапае сучаснай беларускай літаратуры, каб быць універсальнай, цікавай усім, а не толькі беларусам. Сяргей Дубавец выказаў здагадку, што мусіць з’явіцца афарыстычнасць, бо стыль ужо напрацаваны, і прывёў прыклад Уладзіміра Караткевіча, якога лёгка расцягнуць на цытаты (ці “статусы вконтакте” ― як сфармулявалі для сябе некаторыя маладыя аўтары):

“Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў”

“У савана няма кішэняў”

“Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”.

Прыгадаў Сяргей Дубавец і цікавыя гісторыі са свайго жыцця, напрыклад, пра тое, як юнаком патрапіў узяць інтэрв’ю у Васіля Быкава, які толькі што атрымаў Ленінскую прэмію і прапанаваў нахабнаму хлопцу па адказы “зайсці на мінулым тыдні”.

Герой сустрэчы адказаў на пытанне пра стаўленне да змен у фармаце газеты “Наша ніва” (“Яна пры мне і змянілася! А раней у нас быў лозунг “Ніводнай паблажкі чытачу!”),  расказаў пра кнігі, над якімі працуе як рэдактар (кніга году ― “Вада Беларусі” Дзяніса Раманюка), пра тое, як пачуваецца, вяртаючыся ў Беларусь з Прагі (“У Празе ― паўсонца, трошкі снег, трошкі вецер. А тут сонца ― сонца, снег― снег, вецер ― вецер!”) і многае іншае.


Сяргей Дубавец

Алена Казлова для lit-bel.org, фота аўтара

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------