Алена Масла выступіла ў Віцебску (ФОТА)
Уверсе, злева направа: Алена Масла, Кастусь Севярынец, унізе: Людміла Сіманёнак; Алена Масла і Міхась Мірановіч
Алена Сцяпанаўна прачытала казку "Мяне завуць Лахнэска", надрукаваную ў свежым выпуску літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха "Гарбузік", і таксама распавяла пра беларускую літаратуру для дзяцей, ролю казкі ў жыцці кожнага з нас і пра гісторыю сучаснай беларускай казкі.
Алена Масла; акцёрка тэатра "Лялька" Марыя Кавалёва (з зялёнай жабкай)
Не абышлася імпрэза без пытанняў да госці, якія ахвотна задавалі юнакі і дзяўчаты.
Унізе: Алена Масла і мастацкі кіраўнік тэатра "Лялька" Віктар Клімчук; падчас сустрэчы ў літаратурным музеі ВДУ, злева направа: загадчыца літаратурнага музея ва ўніверсітэце Ірына Саматой, Алена Масла, Настасся Лазебная
Аўтарка параіла ўсім тым, хто займаецца літаратурнай дзейнасцю, дасылаць свае творы ў часопісы і газеты, пажадала студэнтам любіць жыццё, радавацца кожнаму дню.
Сярод гледачоў была праведзеная віктарына, пераможцы якой атрымалі прызы ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Уверсе: загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры абласной бібліятэкі Л. І. Рагачова; ніжэй: Ірына Саматой (з кнігай) і Алена Масла; выступае Алена Масла; фота справа: дырэктар абласной бібліятэкі Т. М. Адамян уручае кветкі Алене Масла
Пазней Алена Масла сустрэлася з чытачамі ў абласной бібліятэцы г. Віцебска.
На другі дзень свайго візіту А. Масла правяла “Літаратурную масленіцу” ў Беларускім тэатры “Лялька”.
Ул. інф. Віцебскага абласнога аддзялення СБП
Фота Сашы Май