Алесь Емяльянаў-Шыловіч прэзентуе сваю першую кнігу — 1 ліпеня
Кніга выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Да яе прыкладаецца кружэлка з песнямі аўтара.
"Алесь Емяльянаў-Шыловіч – асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў,” – піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака.
У прэзентацыі ўдзельнічаюць:
Гурт “аРБа”
Алесь Камоцкі
Людміла Рублеўская
Сябры суполкі “Літаратурнае прадмесце”
Віктар Жыбуль
Джэці
Антон Рудак
Марына Варабей
Зміцер Вішнёў
Пачатак у 19.00. Уваход вольны
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг