Алесь Краўцэвіч святкуе юбілей

Алесь Краўцэвіч. Фота svaboda.org

Паважаны Аляксандр Канстанцінавіч! Віншуем Вас з юбілеем і зычым здароўя, дабрабыту, поспехаў Вам і Вашым блізкім, новых плённых даследаванняў на карысць Беларусі, радасці добрых адкрыццяў!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Алесь Краўцэвіч сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2005 года. Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.

У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Вядомы як адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў гісторыі ВКЛ.

Інтэрв'ю Міхася Скоблы з Алесем Краўцэвічам з нагоды выхаду "Гісторыі Вялікага Княства Літоўскага" чытайце тут.  

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"