Алесь Пашкевіч: “Чытачам вырашаць, хто зойме ганаровае месца ў літаратуры”

Аляксандр Лукашэнка паставіў перад Саюзам
пісьменнікаў Беларусі, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец, задачу адрадзіць былую
славу беларускай літаратуры і падняць яе на новы мастацкі ўзровень. Ён
таксама заявіў, што “свядомыя пісьменнікі” “паліваюць брудам нашу краіну,
абражаюць уласны народ і падбухторваюць моладзь да бессэнсоўнага бунту”. У
Саюзе беларускіх пісьменнікаў пад кіраўніцтвам Алеся Пашкевіча сітуацыю расколу
ў беларускай літаратуры бачаць як трагічную.
Нацыянальная
літаратура ў 90-я гады “несла ідэю развіцця Беларусі як еўрапейскай краіны”,
адзначыў у каментары для Naviny.by паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр
кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў. Праз
культуру, агульныя духоўныя каштоўнасці, эстэтыку, філасофію ўспрымання свету ў
будучыні меркавалася інтэграцыя з Еўропай. Някляеў
лічыць, што беларуская нацыянальная літаратура стала перашкаджаць ўладзе
менавіта з прыходам Лукашэнкі.
“Нацыянальная
літаратура была чужая для Лукашэнкі, - падкрэслівае Някляеў. - Яна супярэчыла яго разуменню
жыцця. Акрамя
таго, на той момант Лукашэнку гэта было палітычна нявыгадна”.
На
думку Някляева, Саюз пісьменнікаў Беларусі – па сутнасці сваёй маргінальнае аб'яднанне,
пазбаўленае нацыянальнай ідэі, а таксама ідэі дэмакратычнага развіцця Беларусі.
Што
тычыцца выказвання кіраўніка дзяржавы пра “свядомых пісьменнікаў”, Някляеў
падкрэслівае, што не ведае “ніводнага твора беларускіх пісьменнікаў, якое
абражае народ”.
“У
Беларусі ў апошнія гады было два пісьменнікі - Васіль Быкаў і я, - з якімі
Лукашэнка гатовы быў мець справу, у выпадку, калі б мы прынялі яго бок”, -
сказаў Някляеў.
У
90-я гады да яго як да старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі звярталіся з
просьбай арганізаваць сустрэчу Лукашэнкі з Быкавым: “Лукашэнка звяртаўся да
мяне з просьбай арганізаваць для яго візіт Быкава. Я
на гэта сказаў, што было б цалкам нармальна, калі б да сусветна вядомамага
пісьменніка Быкава прыехаў у той час малады Лукашэнка. Аднак гэтага не здарылася. Быкаў
жа адмовіўся ехаць на сустрэчу, аргументуючы тым, што ён у сваім жыцці ўсё
паходы, якія лічыў патрэбным, здзейсніў, у тым ліку на вайну. У выніку Быкаў стаў
ворагам і з'ехаў у Чэхію”.
Па
словах Някляева, яму таксама прапаноўвалі розныя прэферэнцыі, “грошы і ўладу” ў
абмен на публічную лаяльнасць да прэзідэнта. У
выніку адмовы ад “ідэалагічнага абслугоўвання ўлады” Някляеў таксама быў
вымушаны з'ехаць з краіны.
Старшыня
Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч лічыць, што нацыянальная літаратура
сёння знаходзіцца ў стане расколу. У
каментары для Naviny.by Пашкевіч адзначыў, што не толькі пісьменнікі ў Беларусі
падзеленыя на “чэсных” і “нячэсных”, у такой жа сітуацыі знаходзяцца
журналісты, аб'яднанні палякаў.
“Большасць
таленавітай моладзі з нашага саюза вымушаная выдаваць свае кнігі за мяжой. У Беларусі яны не
могуць канкурыраваць на роўных. Іх
творы не могуць патрапіць на кніжныя паліцы, не кажучы ўжо пра доступ на радыё
і тэлебачанне”, - адзначыў Алесь Пашкевіч.
Яму
“балюча за масцітых беларускіх пісьменнікаў - Міколу Аўрамчыка, Ніла Гілевіча,
Рыгора Барадуліна”. Не для
выдання іх твораў вылучаліся мільёны з бюджэту. Пашкевіч
падкрэсліў, што 80-годдзе Ніла Гілевіча не было ні адным радком, ні адным
словам згадана ў дзяржаўных газетах.
Літаратура
ствараецца ні ў выніку матэрыяльнай падтрымкі дзяржавы, ні любой іншай
падтрымкі ва ўладных кабінетах, падкрэсліў Пашкевіч. “Таму,
- кажа ён, - мы не зайздросцім Саюзу пісьменнікаў Беларусі. Так,
менавіта гэтая арганізацыя атрымлівае дзяржпадтрымку, ёй былі перададзеныя
літаратурныя выданні, Дом літаратара. І
ўсё ж літаратура ствараецца і развіваецца зыходзячы з зусім іншых катэгорый,
прынцыпаў, чым гэта некалі было ў савецкія часы. Чытачам
вырашаць, хто не толькі сёння, але і заўтра зойме сваё ганаровае месца ў
літаратуры”.
Тую
сітуацыю, якая склалася ў беларускай літаратуры і культуры, калі адбываецца
знішчэнне ўсяго нацыянальнага, Уладзімір Някляеў называе трагічнай. У
краіне, кажа ён, знішчаецца беларуская мова і назіраецца татальная русіфікацыя.
“Я
апынуўся ў палітыцы, - кажа ён, - калі выразна абазначылася тэндэнцыя, што
сітуацыя не будзе змяняцца. У
гэтым прамая заслуга Лукашэнкі, які казаў, што па-беларуску нельга выказаць
нічога вялікага”.
“Можна
толькі ўявіць, - адзначае Алесь Пашкевіч, - з якім болем людзі ў канцы жыцця
глядзяць на беларускія рэаліі, калі не толькі беларуская літаратура штучна
дзеліцца, але і беларускую мову з дня ў дзень выцясняюць з грамадскага жыцця”.
Нагадаем,
што раней Лукашэнка заяўляў, што “людзі, якія гавораць на беларускай мове, не
могуць нічога рабіць, акрамя як размаўляць на ёй, таму што па-беларуску нельга
выказаць нічога вялікага”. Беларуская мова - бедная
мова, сказаў ён.
Вяртаючыся
да размовы аб сучаснай беларускай літаратура, Лукашэнка, сустракаючыся з
«правільнымі» пісьменнікамі, выказаў меркаванне, што “неабходна перагледзець і
школьныя праграмы, выключыць другарадных аўтараў, вылучыць больш часу на
сапраўды вялікія творы”.
Адзначым,
што сур'ёзныя змен школьная праграма па беларускай літаратуры перанесла ў 2007
годзе. Дастаткова
сказаць, што тады з праграмы выкінулі п'есу Янкі Купалы “Тутэйшыя” і аповесць
Васіля Быкава “Аблава”. Каго на гэты раз палічаць
другарадным?