Алесь Пашкевіч прэзентаваў кнігу “Сімъ побЂдиши” ў Гродне

27 лютага ў Гродне ў мастацкай галерэі "Крыга" адбылася прэзентацыя кнігі Алеся Пашкевіча “Сімъ побЂдиши”, куды ўвайшоў аднайменны раман, а таксама выбраныя эсэ, і якая сёлета патрапіла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца.


На вечарыне выступіў празаік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў", старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч.

Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч

Алесь Пашкевіч прачытаў некалькі фрагментаў з рамана, а таксама адказаў на пытанні публікі.

У Гродне кнігу “Сімъ побЂдиши” можна знайсці ў выдавецтве “ЮрСаПрынт” (вул. Карла Маркса, 11).

 

Прэсавая служба СБП

Дзякуем спадару Сяргею Астраўцу за прадастаўленыя фота