Алесь Разанаў за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ»

15 лістапада (аўторак) за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» будзе стаяць паэт Алесь Разанаў.
З 19:00 да 20:00, падчас сваёй кароткай працоўнай змены спадар Алесь распавядзе пра ўпадабаныя ім выданні, а таксама падпіша ахвочым свае кнігі, сярод якіх выдадзеныя сёлета:
«І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы»
«З Вяліміра Хлебнікава» (дзьвюхмоўнае, беларуска-расійскае, выданне)»
Der Mond Denkt, Die Sonne Sinnt (нямецкамоўнае выданне).
Алесь Разанаў — адзін з найвыбітных паэтаў
сучаснасці. Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага
раёна. Закончыў Брэсцкі педагагічны інстытут. Працаваў выкладчыкам
беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972
года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974
года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года —
у часопісе «Крыніца». Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. «Адраджэньне»
(1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцьця» (1976), «Шлях — 360»
(1981), «Вастрыё стралы» (1988), «Wortdichte» (2003) (па-нямецку). Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моваў.