Алеся Марачкіна віншуем з 75-годдзем!

Шчыра віншуем і жадаем здароўя, шчасця, гармоніі і плёну ва ўсіх творчых пачынаннях!

Марачкін Аляксей Антонавіч (Алесь Мара)
Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 года ў в. Папоўшчына (цяпер Новая Слабада Чэрыкаўскага раёна). Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Сябра Саюза мастакоў (з 1974). Працаваў у Мінску, пэўны час як вольны мастак, пасля — галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988—1997 г. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, загадваў кафедрай жывапісу. Член БНФ (з 1989). Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня». Сябра саюза беларускіх пісьменнікаў з 2013 года.
Прэсавая служба СБП