Алесю Паплаўскаму -- 55!

Паважаны Аляксандр Феадосьевіч! Віншуем Вас са святам і зычым здароўя, дабрабыту, плёну ва ўсіх справах, натхнення і творчых поспехаў, і каб кожны дзень прыносіў радасць!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Алесь (Аляксандр Феадосьевіч) Паплаўскі нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна.
Скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны. Жыве і працуе ў Брэсце. Сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".
Аўтар двух паэтычных зборнікаў: «Спынены лістапад» і «Незваротнасць», а таксама кніг прозы «Тэрыторыя скразнякоў», "Жыццё на развітанне", "Піраміды", "Пастка для рэха", "Закахацца ў малпу", "Бонза". Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы «Першацвет», «Маладосць», «Тэрмапілы» і іншыя. Лаўрэат літаратурнай прэміі "Залаты апостраф" часопіса "Дзеяслоў" (2013).
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"