Аляксея Караля ўспомнілі ў Мінску

Ушанаваць памяць Аляксея Сцяпанавіча прыйшлі ягоныя калегі, сябры, аднадумцы -- блізкія і добрыя знаёмыя, якая захавалі самыя цёплыя ўспаміны пра гэтага чалавека, пра супольную працу з ім, пра ягоны ўнёсак у стварэнне адкрытай інфармацыйнай прасторы, пабудову беларускага дэмакратычнага грамадства, падтрымку маладых і таленавітых пісьменнікаў, журналістаў.

Светлая памяць. Аляксей Кароль

Аксана Колб

Вечар пачаўся з прагляду архіўных фотаздымкаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю спадара Аляксея. Вяла мерапрыемства рэдактарка "Новага часу" Аксана Колб.

Пяцісоты нумар газеты, прадстаўлены на вечары, адкрываецца артыкулам-успамінам дзяцей Сяргея ды Ірыны пра свайго бацьку -- Аляксея Караля:

"Бацькава светлая ўсмешка, яго бязмежная цікаўнасць, любоў да жыцця і адданасць сваёй справе зачароўвалі тых, хто трапляў у ягоную арбіту. І мы зразумелі — тая самая якасць, якая рабіла яго такім незвычайным чалавекам для іншых, рабіла яго і тым, кім ён быў для нас, — цудоўным, непаўторным бацькам, які, разам з маці, сфарміраваў нас як асобаў, прывіў ідэалы, прынцыпы, інтарэсы, любоў да пісьмовага слова і гуманітарных навукаў. Ад бацькі сыходзіла святло, якое прыцягвала да яго сяброў, калег і паплечнікаў, і ў якім раслі і сталі дарослымі мы".

Мікалай Статкевіч

Аляксей Кароль у маладосці

Быў абвешчаны конкурс для маладых журналістаў імя Аляксея Караля, работы на які могуць падаць аўтары ва ўзросце да 30 гадоў да 1 красавіка 2017 года. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца ТУТ.

Уверсе: Аляксандр Тамковіч і Аксана Колб, унізе: Георгі Ліхтаровіч, Андрэй Расінскі

Справа: Мечыслаў Грыб, злева ўверсе: Леанід Лыч, ніжэй: Міхаіл Пастухоў, Алена Анісім.

Злева направа: Жанна Літвіна, Аліна Суравец і Вольга Хвоін

Алесь Бяляцкі

Са шчырымі словамі пра Аляксея Сцяпанавіча выступілі Алена Анісім, Алесь Бяляцкі, Мечыслаў Грыб, Мікалай Статкевіч, Жанна Літвіна супольна Алінай Суравец і Вольгай Хвоін, Георгі Ліхтаровіч, Леанід Лыч, Таццяна Нядбай, Міхаіл Пастухоў, Андрэй Расінскі, Аляксандр Тамковіч.

Андрэй Плясанаў

Гурт "Vuraj"

Андрэй Сянькевіч

Напрыканцы сустрэчы беларускія песні спявалі Андрэй Плясанаў, Андрэй Сянькевіч, гурт "Vuraj".

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org