Альгерд Бахарэвіч на "Вобле" і ў кнігарні "ЛогвінаЎ"

 9 лютага Альгерд Бахарэвіч, аўтар кніг прозы “Ніякай літасці Валянціне Г.”, “Праклятыя госці сталіцы”, “Сарока на шыбеніцы”, перакладчык казкі Вільгельма Гаўфа “Халоднае сэрца” і аўтар паслямовы да яе, правядзе адразу дзве творчыя сустрэчы.

У 18.00 Альгерд Бахарэвіч завітае на паседжанне літаб'яднання “Вобла”. Ён з задавальненнем паслухае новыя творы сябраў літаб’яднання, раскажа пра сябе і асаблівасці літаратурнага працэсу ў Нямеччыне. Паседжанне “Воблы” пройдзе ў галерэі “Падземка” (пр. Незалежнасці, 43).

У 19.00 пісьменнік правядзе сустрэчу з аматарамі сваёй творчасці ў кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А).

З інтэрв’ю А. Бахарэвіча газеце “Наша Ніва”: “Адзінае, што павінен рабіць пісьменнік, – гэта пісаць цікавыя кнігі і не карыстацца ісцінамі, узятымі напракат. Адказнасць за нацыю я пакідаю розным прарокам-аматарам, экстрасэнсам ад палітыкі, літаратурным вегетарыянцам і юным фюрэрам...”

prajdzisvet.org