Альманах «Брама» № 2 прэзентаваны ў Магілёве
Другі нумар “Брамы” першымі сёлета пабачылі студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова.
Уверсе, злева направа: Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч; унізе: Усевалад Сцебурака, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч
Удзел бралі мясцовыя аўтары Сяргей Украінка, Яраслаў Клімуць, Міхась Булавацкі, Віталь Еўмянькоў, Мікола Яцкоў, Алесь Казека.
Барыс Пятровіч і Яраслаў Клімуць
Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч распавёў пра часопіс “Дзеяслоў” і павіншаваў сябра творчай арганізацыі Яраслава Клімуця з юбілеем.
Галоўнай падзеяй у межах прэзентацыі альманаха сталася імпрэза, што прайшла ў Магілёўскай гарадской ратушы.
Валеры Казакоў
Тут перад шырокім колам публікі выступілі не толькі мясцовыя літаратары, але і сябра нашай пісьменніцкай супольнасці, спецыяльны госць з Масквы – Валеры Казакоў, што прадставіў землякам кнігу “Город, который всегда с тобой”.
Уверсе, злева направа: Яраслаў Клімуць, Міхась Булавацкі; унізе: Таццяна Барысік
Слова на вечарыне, якую вёў кіраўнік магілёўскай філіі Мікола Яцкоў, бралі першы намеснік ГА “СБП” Алесь Пашкевіч, які выступіў рэдактарам новага нумара альманаха, Барыс Пятровіч і іншыя госці.
Алесь Камоцкі
Імпрэза завяршылася музычным сэтам паэта і барда Алеся Камоцкага.
Фота: Дзяніс Яўсеенка
Прэсавая служба СБП