Альманах «Брама» прэзентавалі ў Магілёве (ФОТА, ВІДЭА)
Фота Надзеі Бацілавай
Злева направа: Міхась Булавацкі, Мікола Яцкоў. Фота Іллі Жартуна
Першая прэзентацыя прайшла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова, дзе перад будучымі журналістамі выступілі старшыня філіі Мікола Яцкоў, які распавёў пра гісторыю выдання літаратурных штогоднікаў у горадзе над Дняпром.
Барыс Пятровіч. Фота Іллі Жартуна
Старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч і першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч павіншавалі грамаду з выхадам новага нумара ды азнаёмілі гледачоў з працай, якой займаецца творчая арганізацыя ў галіне кнігавыдання. Важнае месца ў дзейнасці СБП адводзіцца супрацоўніцтву і падтрымцы маладых літаратараў і чытачоў.
Уверсе, у першым шэрагу, злева направа: Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Усевалад Сцебурака, Сяргей Украінка, Яраслаў Клімуць; унізе: Яраслаў Клімуць, Зміцер Бартосік. Фота Іллі Жартуна
Асобнай часткай сустрэчы стаўся выступ паэта Сяргея Украінкі, які пазнаёміў публіку з новай кнігай вершаў “9 гранаў”, што сёлета выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Уверсе: Усевалад Сцебурака, унізе: Алесь Пашкевіч. Фота Іллі Жартуна
Цікавым тандэмам выступілі Міхась Булавацкі, які прадставіў сваю кнігу перакладаў Уладзіміра Высоцкага, і бард Зміцер Бартосік, што праспяваў шэраг песень Высоцкага ў перакладах Рыгора Барадуліна і Міхася Булавацкага.
У імпрэзе бралі ўдзел таксама Віталь Еўмянькоў, Яраслаў Клімуць, Усевалад Сцебурака.
Актыўныя ўдзельнікі сустрэчы з ліку гледачоў атрымалі прэзенты ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Зала Ратушы. Фота Алеся Сабалеўскага
Уверсе, злева направа: Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака, Сяргей Украінка; унізе, злева направа: Аляксей Бацюкоў, Алесь Пашкевіч. Фота Надзеі Бацілавай
Другая сустрэча прайшла ў галоўнай залі Магілёўскай гарадской ратушы, дзе шырокім колам сабраліся аўтары выдання і цікаўныя гараджане – прыхільнікі беларускага пісьменства.
Уверсе, злева направа: Віталь Еўмянькоў, Базыль Камароў, унізе: Міхась Булавацкі, Сяргей Украінка. Фота Надзеі Бацілавай
Адкрыў вечарыну дырэктар Ратушы і аўтар альманаха “Брама” – Аляксей Бацюкоў.
Уверсе: Васіль Аўраменка, Таццяна Барысік; унізе: Тамара Аўсяннікава, Алена Быкава. Фота Алеся Сабалеўскага
У імпрэзе, якую вялі Яраслаў Клімуць і Мікола Яцкоў, узялі ўдзел: старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч, Васіль Аўраменка, Тамара Аўсяннікава, Зміцер Бартосік, Міхась Булавацкі, Віталь Еўмянькоў, Базыль Камароў, Аляксей Карпенка, Усевалад Сцебурака, Сяргей Целеш.
Уверсе: Аўтограф Ніла Гілевіча. Унізе, злева направа: Сяргей Целеш, Мікола Яцкоў. Фота Алеся Сабалеўскага
Зміцер Бартосік, Яраслаў Клімуць. Фота Надзеі Бацілавай
Празаік, адна з лаўрэатаў прэміі імя Гедройца мінулага года Таццяна Барысік зачытала на вечарыне свае караценькія абразкі, напісаныя ў запамінальным аўтарскім стылі. Літаратар, выкладчык, даследчык Сяргей Украінка прадставіў публіцы сваю новую паэтычную кнігу “9 гранаў”.
Тэкст: прэс-служба СБП, фота: Надзея Бацілава, Ілля Жартун, Алесь Сабалеўскі
Аўтар відэа: Алесь Сабалеўскі