Альманах "Палац" прэзентаваны ў Гомелі
Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” услед за пісьменнікамі Берасця, Гародні і Магілёва парадавала чытачоў плёнам сваёй супольнай працы — пад адной вокладкай аб’ядналіся 35 аўтараў.
Прэзентацыі адбыліся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францішка Скарыны і Гомельскім педагагічным каледжы імя Л.С. Выгодскага.
Злева направа: Барыс Пятровіч, Алесь Камоцкі, Генадзь Лапацін
На сустрэчах прысутнічалі аўтары альманаха: старшыня гомельскай філіі Анатоль Бароўскі, сябры філіі, паэты — Алесь Бардоўскі, Ларыса Раманава, Яўген Сергіеня, Арыя-Ульрыка Гатальская, Ганна Новік, Вадзім Болбас, бард Андрэй Мельнікаў і інш.
Андрэй Мельнікаў
Васіль Андрыеўскі
У імпрэзах узялі ўдзел спецыяльна запрошаныя госці — старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч, памочнік старшыні Усевалад Сцебурака, бард — Алесь Камоцкі.
Арганізатарка сустрэчы ў Гомельскім педагагічным каледжы Алена Рыгораўна Рыбакова
Барыс Пятровіч выступае ў Гомельскім педагагічным каледжы імя Л.С. Выгодскага
Гледачы атрымалі прыемныя ўражанні, а таксама — кнігі серыі “Кнігарня пісьменніка” ды прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Злева направа: сядзяць Міхась Даніленка, Анатоль Бароўскі, стаяць у першым шэрагу Генадзь Лапацін, Барыс Пятровіч, Яўген Сергіеня, Вадзім Болбас, далей Алесь Камоцкі, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака
Падчас візіту ў Гомель калегі-літаратары наведалі аднаго з найстарэйшых пісьменнікаў Беларусі, сябра ГА “СБП” Міхася Даніленку, які нядаўна адсвяткаваў сваё 91-годдзе.
Дзякуем за прадастаўленыя фота Гомельскаму абласному аддзяленню СБП
Прэсавая служба СБП