Альманах «Справа» прэзентавалі ў Мінску (фотарэпартаж)

Вядоўца вечара Наталка Бабіна

Арганізатарамі сустрэчы выступілі Амбасада Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдакцыйная рада альманаха «Справа». Партнёр — грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”.   

Вечарына была прымеркаваная да Дзён славянскага пісьменства і культуры, наведнікі мелі магчымасць азнаёміцца з тэматычнай кніжнай выстаўкай.

Кніжная выстаўка

Валеры Джыгун

Наталка Бабіна

З прывітальным словам выступіў Часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі, Саветнік-пасланнік Амбасады Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валеры Джыгун, якога прадставіла вядоўца вечарыны, пісьменніца, кіраўніца Таварыства Наталка Бабіна.

Уверсе: Юры Лаўрык, Паліна Скурко; унізе: Алесь Наварыч

Уверсе: сябры Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП; унізе: выступае Андрэй Дынько

Пра першы нумар альманаха, падрыхтоўку наступнага, пра плён выдання, яго значэнне для беларусаў і ўкраінцаў, яго перспектывы распавялі галоўны рэдактар “Справы” Алесь Наварыч, сябра рады, адміністратар сайта альманаха druzi.by Паліна Скурко.

Фолк-дуэт "Старое сяло"

Выступілі галоўны рэдактар тыднёвіка “Наша Ніва” Андрэй Дынько, гісторык Юры Лаўрык. Песні ўкраінска-беларускага памежжа выканаў фальклорны дуэт “Старое сяло”.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org