Аматары шахмат сустрэліся ў Мінску
Па просьбе шахматыстаў-літаратараў Д. Лыбін прачытаў ім невялікую лекцыю з гісторыі шахмат і даў сеанс адначасовай гульні на шасці дошках, які доўжыўся звыш трох гадзін. На жаль, ніхто не здолеў адолець гросмайстра, дый нават дабіцца нічыёй. Найбольш упарта супраціўляліся чэмпіёнка Саюза Людміла Паўлікава-Хейдарава, шматразовы чэмпіён Васіль Жуковіч.
Пасля сеансу паэты і кампазітар па-таварыску абмяркоўвалі, сярод іншага, творчыя праблемы. Госць выказаў удзячнасць за прыём, уручыў сувенір свайму найбольш дасведчанаму суперніку, высока ацаніўшы ягоную гульню, і атрымаў набор кніг ад кіраўніцтва СБП. У планах – матч па шахматах паміж літаратарамі і музыкамі.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг