Анатоль Бароўскі выступіў у Мінску
Анатоль Бароўскі і Анатоль Юніцкі
Амаль сорак гадоў наш зямляк, вынаходнік і канструктар струнных дарог Анатоль Юніцкі (нарадзіўся ў вёсцы Крукі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці) кліча за сабою людзей, каб яны далучыліся да будаўніцтва транспарту будучага SKY WAY. Гэта дарогі над зямлёй, якія заменяць асфальтавыя аўтамабільныя трасы і чыгуначныя калейкі.
Злева направа: Анатоль Бароўскі, Віктар Бабурын, Міхаіл Калантароў
Першая прэзентацыя адбылася ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, што месціцца па праспекце Пераможцаў, 7. Размова адбывалася ў рэжыме анлайн, якая транслявалася для шмат якіх краінаў. У прамым эфіры гледачы задавалі пытанні і аўтару кнігі, і прысутным у зале прадстаўнікам кампаніі SKY WAY – Віктару Бабурыну і Міхаілу Калантарову.
Выступілі пісьменнікі Віктар Казько і Анатоль Астапенка.
На сёння будаўніцтва СТЮ распачынаецца ў Беларусі, пад Менскам выдзелена зямля для ўзвядзення паказальнага палігона, на якім будуць рухацца механічныя канструкцыі гэтага ўнікальнага транспарту. Ажыццяўляцца праект пачне з Рэспублікі Беларусь. А потым, калі запрацуе траса, калі па ёй пачнуць рухацца “юнібусы” – грузавыя і пасажырскія, – калі інвестары розных краін пераканаюцца, што СТЮ не фантазія, не выдумка вучонага, то і яны далучацца да рэалізацыі праекта.
Другая прэзентацыя адбылася ў мінскай сярэдняй школе № 53 па запрашэнні яе дырэктара Наталлі Сляпан. Імпрэзу вяла педагог Людміла Высоцкая.
У сустрэчы ўдзельнічалі аўтар кніг пра Юніцкага Анатоль Бароўскі і герой дакументальных раманаў — акадэмік РАН Анатоль Юніцкі.
Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП