Анатоль Брусевіч прэзентаваў сваю новую кнігу ў Гродне — 7 сакавіка
Дата публікацыі: 11.03.2013
2575

7 сакавіка ў Гродне адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі выкладчыка, перакладчыка, сябра СБП Анатоля Брусевіча "Апошні дзень". Выданне пабачыла свет у серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка". Аўтар сустрэўся са сваімі чытачамі ў арт-галерэі "Крыга".

Анатоль Брусевіч і Марыя Мацко
Прадставіла Анатоля публіцы гаспадыня галерэі, спадарыня Марыя Мацко.

Чытачы

Анатоль Брусевіч
Разважаючы пра назву зборніка "Апошні дзень", Анатоль Брусевіч падкрэсліў, што яго вабіць мадэрністычная традыцыя, і што настраёвасць яго паэзіі зусім не рэалістычная і тым больш не песімістычная, як тое можа падацца на першы погляд. Спадар Анатоль — яркі прадстаўнік напрамку дэкаданс у сучаснай беларускай паэзіі.
Прэсавая служба СБП, аўтар фота Сяргей Астравец