Анатоль Бутэвіч сустрэўся з магілёўскімі чытачамі

Сустрэчы ў бібліятэцы-філіяле № 9 і дзіцячай бібліятэцы-філіяле імя А.С. Пушкіна прайшлі вельмі цікава. Бібліятэкары, якія правялі вечарыны, адзначылі, што каб ведаць беларускую кнігу, трэба ведаць яе аўтараў, творцаў сучаснай беларускай літаратуры.

Анатоль Іванавіч захапіў чытацкую аўдыторыю аповедам пра знаёмыя і незнаёмыя факты нашай гістарычнай мінуўшчыны і прэзентаваў серыю сваіх кніг “Сем цудаў Беларусі”.

Усе, хто прыйшоў на сустрэчу, атрымалі сапраўдны ўрок патрыятызму, урок беларускасці. Напрыканцы Анатоль Іванавіч пажадаў, «каб усе любілі Беларусь, і гэтая любоў будзе ўзаемнай”.

Ул. інф. Магілёўскага абл. аддзялення СБП