Анатоль Санаценка прэзентуе новую кнігу 3 мая
«Гэта – сучасная постмадэрнісцкая проза. Адна з галоўных «ліній» рамана – 25-гадовая гісторыя незалежных беларускіх СМІ, дадзеная на мяжы фікшн і нон-фікшн», – кажа пісьменнік.
Герой рамана – журналіст, кіраўнік незалежнай газеты «Перадапошнія навіны». Ён увесь час аказваецца ў драматычных, пацешных, а часцяком – камічных сітуацыях, якія яму міласэрна прапануе сучасная беларуская рэчаіснасць.
Асобныя часткі кнігі (у якасці фельетонаў) у розны час публікаваліся ў блогах пісьменніка – на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў, у інтэрнэт-газеце «Бабруйскі кур'ер», на сайце «Медыякрытыка».
«Што сімвалічна – прэзентацыя пройдзе ў Прэс-клубе, 3-га траўня, у Сусветны дзень свабоды друку», – падкрэслівае Анатоль Санаценка – і запрашае ўсіх калег – пісьменнікаў, журналістаў – паўдзельнічацьу ёй, пасмяяцца разам.
Між тым адрас Прэс-клуба: Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601 (ісці, арыентуючыся па паказальніках-стрэлках на сценах, на самы верх).
Час: чацвер, 3-га траўня, пачатак – у 18.30.
Уваход – вольны.
У Бабруйску, усё ў Бабруйску. Але спачатку – у Прэс-клуб...
Паводле прэс-рэлізу