Навіны

Жыву!


…Такі вось загаловак.
На міг спыняецца аловак:
не можа вызначыць ніяк,
які далей паставіць знак.
Ну, гэты самы знак графічны.
Ці то шматкроп’е, ці то клічнік?..
пра што ідзецца? Рэч у тым,
што ўраз праз эмацыйны ўздым
акрыла раптам прасвятленне,
і ўявіўся, на здзіўленне,
нібы разгорнуты сувой,
табе ўвесь шлях жыццёвы твой.
Выснова — думка ў галаву
прыйшла, як адкрыццё: «Жыву!».
Так, факту гэтаму здзівіўся…
Даўным-даўно, брат, нарадзіўся,
на свет з’явіўся, а жывеш
і нават пішаш гэты верш?
А быць магла ж інакшай доля.
Гаркавая была спатоля
на працягу ўсіх зім і лет.
Не вельмі быў зычлівы свет.
Была вайна, быць мог забіты,
мог быць забіты і забыты,
на тыя звезены клады,
дзе ціха спяць твае дзяды.
Адолеў тое ліхалецце, — 
жыву на гэтым белым свеце.
Губляў шмат родзічаў сваіх, — 
жылі-былі, жыву без іх.
Не уяўляў жыццё без маці,
шчаслівы быў у роднай хаце.
Матулю пахаваў сваю,
а сам жыву, сам існую.
Меў мару — мрою запаветную
пра будучыню нашу светлую,
натхнёна наяву і ў снах
узводзіў камунізма гмах.
Нямашка камунізма тога,
Сацыялізма развітога…
Што ж засталося наяву?
Зміраюць мроі, сам жыву.
Ці мала яшчэ пра што марылі.
Ды падпільноўвалі аварыі
на гэтай самай на «стезе».
І ў іхнім ліку — дэ-тэ-зэ.
Пацвердзяць Скобла і Акулін,
як іх аўто ляцелі кулем,
як мы ляцелі пад адхон
з бядою наўздагон, на скон.
Усе жывыя, дзякуй Богу.
Жыву, збіраюся ў дарогу.
Адмета ўрокаў тых усіх — 
мы тут жа забываем іх.
Жыву! Не факт, што лепшым чынам,
магчыма, быў не лепшым сынам,
не лепшы, мабыць, муж і брат.
Сам ці здаволены? Наўрад.
Ды вось — самому на здзіўленне — 
жыву і кожны новы дзень я,
ягоную сінь-сіняву
страчаю думкаю: «Жыву!»
Лістапад 2011 г.

Жыццё як выпрабаванне

Жыццё — выпрабаванне?
Ну так, ну так, сябры.
Не проста шчыраванне
ад зары да зары,
не проста існаванне
ад ранняй да позняй пары.

Жыццё — выпрабаванне.
Кім? Чым? І дзеля чаго?
Так, слушнае пытанне.
Адказваю на яго.

Выпрабаванне — удачай.
Выпрабаванне — бядой.
Выпрабаванне — нястачай
і найлепшай ядой.

Выпрабаванне — болем,
які засмучае і гне.
Выпрабаванне — няволяй,
тым болей — воляй, але.

Выпрабаванне — уладай
і пакорай тупой.
Выпрабаванне — здрадай
таго, хто быў з табой.

Крыўды, неміласэрнасць,
Спакусы і гвалт… І таму
выпрабаванне — на вернасць
праўдзе, сумленню свайму.

Вынесеш выпрабаванне,
здасі той і іншы іспыт, — 
і дасца табе трыванне
годна сыйсці ў нябыт.
2011 г.

Ці спетая наша песня?

Jezcze Polska nie zginiela…
Ще не вмерла Україна…
І жыве на свеце белым
Беларусь, мая краіна.

Вось такія гучаць гімны,
Так пяюць браты-суседзі.
А што — мусілі б і згінуць
на зямным на гэтым свеце?
І не жыць ніколі болей?
Па якой такой прычыне?
Па чужой, вядома ж, волі,
па драпежніцкай, злачыннай?

Бралі пернікам і сілаю,
і ахвяр было бязмерна.
Ды і Польшча не загінула,
і Ўкраіна не памерла.

І жыве мая Айчына.
Як жыве — другая справа.
Як? Заможна ці нішчымна?
Яна — край ці ўжо дзяржава?
Ці народ, ці люд тутэйшы,
чыя хата — усё з краю,
а наверсе — брат старэйшы:
за малодшым назірае?

Рытарычныя пытанні.
Раздарожжа — гістарычнае.
І асіліць яго ў стане
толькі воля гераічная.

Будуць воля ды «Пагоня»,
ды паходня палаць ясна, — 
і не згінем мы сягоння,
ну а заўтра жыцьмем шчасна.
2011 г.

Наконт хомо сапіенс

Якія мы падобныя
і якія мы розныя!
Якія мы добрыя
і якія злосныя!

Якія мы разумныя
і якія бязглуздыя!
Якія мы сумныя
і якія шустрыя!

Якія мы крылатыя
і якія бяскрылыя!
Якія мы заўзятыя
і якія панылыя!

Пафас і іронія,
зло і дабро прасветлае…
Вось такая гармонія,
вось такая сіметрыя.

То любім і ашчаджаем,
то губім адзін аднога.
Ды голасна сцвярджаем,
што ўсе ходзім пад Богам.

Каб так сапраўды хадзілі,
гэтак глядзелі на рэчы, — 
то быў бы напраўду адзіны
род наш чалавечы.
Лістапад 2011 г.

Вечная квецень

Убачыў, як квітнее сад,
і адарваць не мог пагляд.
Нібы глядзеў упершыню
на гэткую харашыню.
Нібы сам пачынаўся з ёй,
з вясновай гэтай навізной.
Здавалася такое штось:
не прамінула маладосць,
якім ты быў, такі і ёсць,
з табою вёсны твае ўсе — 
усе ва ўсёй сваёй красе.
Што той узрост, тыя гады,
калі вось так цвітуць сады!
Напраўду, рэч не ў тым зусім,
пражыта колькі лет і зім.
А ў тым, што зноў квітнее сад,
як шмат гадоў таму назад.
А ў тым, што зноў квітнее сад,
і што святлее твой пагляд.
Што потым, як і пры жыцці,
сады ва ўсю будуць цвісці — 
вось так якраз і ў той жа час…
І ў гэтым будзе штось ад нас,
ад нашых веснавых надзей
ды ад святла нашых вачэй…
2011 г.

З кнігі «Асобныя радкі»

Ці бедная наша мова
Смутак. Самота. Сумота.
Нэндза. Маркота. Журбота.
Журба. Нуда. Туга…
Бедная мова? Га?

* * *

Стары. Старэча. Старычына…
Гэта — калі стары мужчына.
А як жанчына — старая карга.
Бедная мова наша? Га?
Новая эпоха
Пасля цара Гароха
настала другая эпоха.
Апошнія сталі першымі.
Злачынныя сталі законнымі.
А тыя, што былі пешымі,
сталі раптам коннымі.
Што тут скажаш
Арышты. Допыты. Ператрусы…
Так і жывеце, беларусы?
Якія ўсё ж непакояць клопаты?
Ператрусы. Арышты. Допыты…
Дык што рабіць, спадары-таварышы?
Допыты. Ператрусы. Арышты…
Наспелае пытанне
Як нам быць са старэйшым братам? — 
хваткім такім, такім амбітным?
Раней ён нас абкладаў матам,
а цяпер яшчэ абкладае і мытам.

2009–2011 гг.

Надрукавана ў 63-м нумары "Літаратурнай Беларусі".

novychas.org


[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------