Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака прэзентавалі свае кнігі ў Віцебску

Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака

Першы выступ адбыўся ў сярэдняй школе № 29. На сустрэчы прысутнічалі вучні 11 класаў. Падчас выступу паэты прачыталі вершы са сваіх новых кніг. Нагадаем, што зборнік Анатоля Івашчанкі мае назву “Хай так”, а Усевалада Сцебуракі“Бег па самаадчуванні”. Абодва выданні выйшлі ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Таццяна Беланогая

Таццяна Беланогая праспявала песні з новай кружэлкі. Анатоль Івашчанка акрамя ўласнай кнігі прэзентаваў комікс “Пра Кастуся”, намаляваны па матывах твора Уладзіміра Караткевіча.

Найлепшыя знаўцы гісторыі Віцебскага краю атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Анатоль Івашчанка

Усевалад Сцебурака

Другая сустрэча прайшла на арт-базе Vitebsk4.me. На ёй прысутнічалі творцы з Віцебскай абласной філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у прыватнасці, старшыня філіі Анастасія Лазебная і празаік Франц Сіўко.

Таццяна Беланогая і Франц Сіўко  

Франц Іванавіч выказаў свае ўражанні пра кнігу Усевалада Сцебуракі “Бег па самаадчуванні”, ягоны выступ стаўся сапраўдным літаратуразнаўчым эсэ. Цягам вечара гледачы задавалі шмат пытанняў, таму сустрэча атрымалася інтэрактыўнай.

Таццяна Беланогая з прыхільнікам яе творчасці

Усе ахвочыя атрымалі нумары часопіса “Дзеяслоў”, а самыя актыўныя — падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэкст: Віка Трэнас

Дзякуем Анастасіі Лазебнай за прадастаўленыя фота

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"