Навіны

Мае бацькі — тэхнічная інтэлігенцыя

Выхоўвалі мяне звычайна. Бацькі з майго дзяцінства былі кандыдатамі навук. Тата — тэхнічных, а матуля — хімічных. Выпісвалі «Новый мір», падшыўкі якога захоўваюцца да сёння і якія ў пэўны момант аказалі на мяне моцны ўплыў. Празмернае свабоды не давалася, але і крылаў ніхто не падразаў. Мой выбар шляху гуманітарыя, а не тэхнара, прынялі з разуменнем. Ды і цяпер вельмі спрыяюць і падтрымліваюць ва ўсім. Маё гарадское дзяцінства — гэта вуліца Карламарла, гаражныя дахі і гарышчы, стадыён «Дынама», будаўніцтвам якога пасля вайны, дарэчы, кіраваў мой прадзед Аляксей. У 14—16 гадоў увесь вольны час займаў музычны гурт (наш рэпертуар, акрамя ўласных опусаў, складалі «Бітлз», «Машына часу», «Чайф», «Кіно»), дзе я граў на сола-гітары і спяваў.

У нецвярозым стане пісаць не спрабаваў

Звычайна вершы пішуцца, калі табе хранова. І з гэтым нічога не зробіш. Калі мне добра, у мяне вершы не пішуцца. Ёсць добрая фраза са старога фільма: блюз — гэта калі добраму чалавеку кепска. Так і з вершамі. У нецвярозым стане пісаць не спрабаваў.

Не склалася з прозай

У мяне не склалася з прозай, бо няма на гэта часу. Верш спакуслівы тым, што яго можна зрабіць за кароткі час. Скажаце, што можна пісаць абразкі нейкія, што я, дарэчы, зрэдзьчасу і раблю, але для мяне празаік — гэта той, хто стварыў тэкст буйной формы. Можа, і ўсядуся пісаць аповесць, каб зразумець, ці празаік я. Ці не слабо.

Узровень ведання беларускай мовы катастрафічны

За 6 год выкладання ў мяне было каля дзесяці чалавек, якія прынцыпова і ўвесь час размаўлялі на беларускай. Не ведаю, шмат гэта ці не. Ужо год як я не выкладаю. І сышоў адтуль не таму, што там нейкі кепскі калектыў, калектыў добры, проста крыўдна, што ты ўсе сілы свае ўкладаеш у працу, а ўсім пофіг. Узровень ведання беларускай мовы катастрафічны, і з кожным годам ёнстановіцца яшчэ горш. Між тым, цікавасць да беларушчыны і, наважуся сцвярджаць, павага да яе ў моладзі ёсць. Ніколі я не абмяжоўваў сябе ў тым, што казаў, і ніколі ніхто не запярэчыў ні па тым, калі насамрэч мы мусім адзначаць Дзень незалежнасці, ні па тым, які сцяг і герб насамрэч маюць для нас гістарычную вартасць... Я лічу, яшчэ не ўсё страчана. Пры належным падыходзе, нават такую катастрафічную сітуацыю можна пераламіць.

Сям’я не прыглушае творчыя памкненні

Я ўдзячны лёсу, што ў мяне трое дзяцей. Сям’я ніяк не перашкаджае творчасці. Магчыма, карэктуецца тэматыка. Нараджэнне дзіцяці не пройдзе без адлюстравання ў творах. Сям’я моцна арганізоўвае. Не было б яе, марнаваў бы час на пошукі жонкі. (Пасміхаецца.)

Для мяне вельмі істотна меркаванне матулі

Мы з жонкай разам 8 гадоў. Ажаніліся даволі хутка, прыкладна праз год пасля пачатку блізкіх стасункаў. Пазнаёміліся ў будатра­дзе. Знаходзіўся ён на беразе Чорнага мора. Але гэта не «курортны раман», і пасля мы яшчэ даволі шмат часу існавалі аўтаномна. Аднойчы мы апынуліся ў кватэры Усевалада Сцебуракі і ўсю ноч правялі за душэўнай размовай, тады ўсё і стала зразумелым. Для мяне вельмі істотна меркаванне маёй матулі. Ёй вельмі спадабалася мая будучая жонка.

Дзеці розныя

Першае дзіця з’явілася неўзабаве. Яна ў нас, праўда, неданошаная дзесьці месяц. Дачка. І першы месяц жыцця яна практычна праспала. Якраз той час, які не даседзела ва ўлонні. У нас трое дзетак: Яня, Данік і Наста. Зараз старэйшай сем гадоў, малодшай тры з паловай. Дзеці ў нас усе розныя. Для кагосьці хапае толькі суворага погляду, а камусьці трэба часам і па задніцы даць. Траіх значна прасцей выхоўваць, чым аднаго. Бо адзін мае рызыку вырасці эгаістам, а трое — гэта самаарганізаваная сістэма, такое сабе таварыства, у якім ты вучышся і чуць іншага, і лічыцца з яго інтарэсамі, і падаўляць сваю гардыню. Гэта пастаянная ролевая гульня, з якой трэба намагацца атрымаць найболей карысці. Выхаванне, пры асэнсаваным падыходзе, — страшэнна захапляльны працэс.

Да 6 гадоў на дзяцей нельга павышаць голас

Перад тым, як пачынаць дзіця выхоўваць, трэба прачытаць хоць пару-тройку кніг па дзіцячай псіхалогіі. Я згодны з тым, што гадоў да шасці на дзіця нельга павышаць голас (хаця сам не магу ў гэтым сэнсе быць эталонам). Ты павінен даць чалавеку цалкам раскрыцца. І пасля зразумець, з чым маеш справу і дзесьці карэктаваць. Трэцяга ўжо выхоўваеш па-іншаму, усё ж такі ўжо досвед ёсць. Я лічу, што шмат чаго закладзена ад наражэння, і будзь ты хоць Макаранкам — не выправіш чалавека пад свой капыл. Галоўнае ў выхаванні — не нашкодзіць.

Дзіця павінна разумець каштоўнасць уласных поглядаў

Чаму ў адукаваных і інтэлігентных людзей часам дзеці вырастаюць, робяцца наркаманамі? Гэта не таму, што дрэнна выхоўвалі, а таму, што зламалі стрыжань. Дзіця павінна разумець каштоўнасць уласных поглядаў — тады ў пэўны момант яно знойдзе сілы адмовіцца ад сумнеўнай прапановы. Трэба паказаць, што дзеці могуць у любых выпадках звярнуцца да бацькоў. Бо бацькі — гэта самыя блізкія сябры.

Спіс кнігаў, абавязковых для прачытання, трымаю ў галаве

Натуральна, нашы дзеці слухаюць тую музыку, якую любім мы. Маёй малодшай так спадабалася выпадкова пачутая «Арыя», што просіць яе заўсёды ставіць. У нашых дзяцей хіт нумар адзін — песні з кружэлкі «Малы і мядзведзік» Вісландэраў у перакладзе Хадановіча і выдатным выкананні Вайцюшкевіча і Казіміроўскай, хіт нумар два — другая «Перазагрузка» ад «Будзьмы», і падчас доўгае дарогі мы змушаны слухаць яе па 15 разоў запар. Вы можаце шпігаваць іх чым заўгодна: Моцартам, рэпам ці рокам — не факт, што яны пачнуць гэта любіць. Хаця скарэктоўваць, безумоўна, варта. Прынамсі, спіс кнігаў, абавязковых для прачытання, я ў галаве трымаю і, спадзяюся, калі-небудзь прапаную яго сваім дзецям...

Пытанне мовы ў нас вельмі балючае

Пытанне мовы ў нас вельмі балючае. Працэнтаў на 70 мы размаўляем з імі на рускай мове. З першым дзіцем гэты адсотак быў значна меншы. Але беларускасць у нас прысутнічае ў вельмі вялікай ступені. Праблема ў тым, што ў нас няма знаёмых беларускамоўных дзяцей. Мяне могуць папракнуць, але на цяперашнім этапе для нас галоўнае не столькі мова выхавання, колькі зручнасць. Вядома ж, я вельмі хачу, каб дзеці атрымалі беларускамоўную адукацыю, але пакуль тэхнічна, у тым ліку і праз клятае кватэрнае пытанне, гэтага не ўдаецца. Для нашых дзяцей беларуская мова — гэта мова таты і яго сяброў, мова дарослых, кніг і казак.

Я забабоністы чалавек

Я даволі забабоністы чалавек. Веру ў магію лічбаў і магію слова, нейкія супадзенні, вербальныя знакі. Напрыклад, я ажаніўся 7 траўня 2005 года (2005 у суме дае 7-ку), дачка нарадзілася 7 лістапада, сам я нарадзіўся 7 жніўня, бацька, наадварот, — 7 лютага… У маім жыцці вельмі шмат сямёрак, і яны для мяне шчаслівыя.

Анатоль Івашчанка

паэт, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1981 у Мінску. Скончыў філфак БДУ, абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава. Выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Адказны сакратар часопіса «Дзеяслоў». Аўтар кніг вершаў «Вершnick» і «Хай так». Бацька траіх дзяцей.

***

Анатоль Івашчанка. Адрынуты (-я)

Паўлу Севярынцу

Адрынутыя —
ты,
я,
мы.
На вуснах патрэсканых
прысмак зімы.
На вуснах скрываўленых
прысак вайны.
У лоб дубальтоўку наставіла восень.
Бы выспы воспы
на целе радзімы, —
«хіміі», зоны, астрогі.
Гуглі не гуглі —
не знойдзеш дарогі
да пункта з назовам Куплін.
Халодныя вочы,
няўтульныя зімы.
Пачварныя плямы
на целе радзімы
няўтульныя вочы,
халодныя зімы.
Плямы — мы.
Нас тысячы.
Ты сячы,
а мо й мільёны.
Ззяюць знічы
сярод гэтай начы.
Цэлы народ замкнёны.
Колькі такіх,
каго без віны,
ушчэнт, падыспад,
у тыя віры?...
Ці маецца дно
у глыбіні?
«Хімік» —
гэта ж ад «схімніка»?
З узбочыны скрушна
тарашчыцца крушня.
Вось сімвал сцюдзёнага выраю.
Заўважна слушна.
God, where are You?
Яны адграбуць, Паша, помні
па поўнай.
хоць тое і не наш,
хрысціянскі, метад.
Але ж адграбуць, Паша,
ведай.
.


Гутарыла Вольга Гарапучык, nn.by
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------