Анатоль Івашчанка прэзентуе новую кнігу — 1 сакавіка

Возьмуць удзел: пісьменнікі Наталка Бабіна, Сяргей Дубавец; празаік, першы намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесь Пашкевіч, Старшыня ГА "СБП", галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч; паэт Усевалад Сцебурака.

Чакаюцца цікавосткі і прыемныя сюрпрызы ад Анатоля Івашчанкі.

Пра аўтара. Анатоль Івашчанка — паэт, даследчык, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Выпускнік філфака Белдзяржуніверсітэта, абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер — адказны сакратар часопіса "Дзеяслоў". Лаўрэат прэміі "Залатая літара" (2005). Аўтар дзвюх паэтычных кніг і адной манаграфіі па творчасці Алеся Разанава.

Пра кнігу. "Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-ым стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да сталасці, сварэння сям'і і радасці бацькоўства. Адрасаванае шырокаму колу чытачоў.

Падзея ў Фэйсбуку      

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"