Андрэй Дзмітрыеў атрымаў прэмію "Рускі Букер"
Дата публікацыі: 05.12.2012
3991

Журы літаратурнай прэміі “Рускі Букер” вызначыла пераможцу за 2012 год. Ім стаў аўтар кнігі “Крестьянин и тинейджер” Андрэй Дзмітрыеў.
Раман “Крестьянин и тинейджер” выйшаў сёлета ў выдавецтве “Время”. Раней, у кастрычніку 2012 года, твор атрымаў прэмію "Ясная Паляна" ў намінацыі "Детство, отрочество, юность". Акрамя таго, у траўні раман патрапіў у шорт-ліст прэміі "Вялікая кніга".
Апроч пераможцы ў шорт-ліст "Рускага Букера" сёлета ўвайшлі 5 твораў: “Дневник смертницы. Хадижа” Марыны Ахмедавай, “Арбайт, или Широкое полотно” Яўгенія Папова, “Легкая голова” Вольгі Слаўнікавай, “Женщины Лазаря” Марыны Сцяпновай і “Немцы” Аляксандра Церахава.
Журы прэміі ў гэтым годзе склалі: генеральны дырэктар фонду “Пушкінская бібліятэка” Марыя Ведзяняпіна, паэт Уладзімір Салімон, празаік, рэжысёр і сцэнарыст Павел Санаеў, пісьменнік і крытык Раман Сенчын. Старшынём абраны пісьменнік Самуіл Лур'е.
“Рускі Букер” уручаецца з 1992 году. Сёлета прызавы фонд узнагароды павялічаны ў 2,5 разу: лаўрэат атрымае 1,5 млн расійскіх рублёў, а фіналісты — па 150 тысяч.
Lenta.ru