Навіны

14-16 лютага ў Інстытуце Гётэ ў Мінску пройдзе вялікі міжнародны паэтычны фестываль "Вершы на асфальце". Трохдзённы літаратурны марафон памяці Міхася Стральцова праводзіцца ў другі раз. Арганізатарамі фэсту выступілі Беларускі ПЭН-цэнтр і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

«Наша Ніва» звярнулася да паэта Андрэя Хадановіча, каб даведацца, якія цікавосткі чакаюць сёлета аматараў паэзіі.

«Наш фэст праводзіцца ў другі раз, — кажа спадар Хадановіч. — У мінулым годзе мы такім чынам адгукнуліся на круглую дату —75-годдзе Міхася Стральцова, гэта адзін з самых яскравых беларускіх аўтараў ХХ стагоддзя, які заслугоўвае больш шырокай чытацкай любові. Да таго ж фэст выпадае на 14 лютага — Дзень Святога Валянціна, такі сабе цікавы знак».

У фестываля некалькі мэтаў, апроч ушанавання памяці Міхася Стральцова.

«Мы хочам стварыць дыялог паміж літаратарамі розных пакаленняў, — кажа Андрэй Хадановіч. — Бо зараз літаратары часцяком існуюць у замкнёных тусоўках і не чуюць адзін аднога. Да таго ж Мінск мусіць мець вялікі паэтычны фестываль, які б адбываўся штогод. Былі спробы з „Вялікім княствам паэзіі“ і „Парадкам словаў“, мяркую, гэтыя фестывалі яшчэ вернуцца, але Стральцоўскі фестываль нішто не заменіць».

Па словах Андрэя Хадановіча, сёлета фестываль будзе міжнародным — на яго прыедуць паэты з Германіі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, упершыню завітаюць эстонцы.

Першы дзень будзе аддадзены пад міжнародны паэтычны слэм, другі дзень — традыцыйныя паэтычныя чытанні, а на трэці дзень адбудзецца некалькі прэзентацый, у тым ліку кніжных серыяў «Кнігарня пісьменніка» і «Пункт падліку». На фестывалі сустрэнуцца паэты рознага веку — ад жывых класікаў да самых маладых аўтараў. Да таго ж, на трэці дзень фэсту будзе прэзентавацца кніга пераможцаў конкурсу імя Чэслава Мілаша — кніга пад правакацыйнай назвай «Птушкі лёгкіх паводзінаў», а таксама адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка.

«Наш фэст мае назву „Вершы на асфальце“, але, мяркуючы па надвор’і, правільней было б назваць яго „Вершы на снезе“, — смяецца спадар Хадановіч. — Аднак паэты і аматары паэзіі — людзі па-добраму шалёныя, таму сумёты іх не спыняць».

 

Юрась Ускоў, nn.by

На фота: Міхась Стральцоў, kupala-museum.by

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------