Андрэй Волас стаў лаўрэатам "Рускага Букера"

Андрэй Волас

Акрамя таго, Волас атрымаў і прэмію “Студэнцкі Букер”. Яе лаўрэата абіралі навучэнцы расійскіх ВНУ — пераможцы конкурсу на найлепшае эсэ, напісанае пра адзін з раманаў, якія ўвайшлі ў лонг-ліст Букераўскай прэміі. 

Журы на чале з пісьменнікам Андрэем Дзмітрыевым, леташнім лаўрэатам, выбірала пераможцу з шасці фіналістаў. У шорт-лісце прэміі былі таксама Яўген Вадалазкін (“Лавр”), Дзяніс Гуцко (“Бета-самец”), Андрэй Іваноў (“Харбинские мотыльки”), Маргарыта Хемлін (“Дознаватель”) і Уладзімір Шапко (“У подножия необъятного мира”). 

У склад журы ў гэтым прэміяльным сезоне ўваходзілі празаік Уладзімір Кантор, крытык і паэт Алена Пагарэлая, крытык і намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Урал” Сяргей Белякоў, а таксама рок-музыка Яўген Маргуліс. Лаўрэат прэміі атрымае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 1,5 млн расійскіх рублёў. Усім фіналістам будзе прысуджана па 150 тысяч рублёў. 

Незалежная літаратурная прэмія “Рускі Букер” упершыню прысуджалася ў 1992 годзе. Яе лаўрэатамі ў розныя гады былі Вольга Слаўнікава, Уладзімір Маканін і Міхаіл Шышкін. Андрэй Дзмітрыеў у 2012 годзе атрымаў прэмію за раман “Крестьянин и тинейджер”. У 2011 годзе праз цяжкасці са спонсарам аргкамітэт прэміі вырашыў ўручаць “Рускага Букера дзесяцігоддзя” — прэміяй пасмяротна быў уганараваны Аляксандр Чудакоў за раман “Ложится мгла на старые ступени...”

ПрайдзіСвет