Андрэя Хадановіча ўганаруюць у Лодзі

Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію імя Збігнева Даміняка. Яна ўручаецца найлепшаму перакладчыку польскай паэзіі.
20 чэрвеня ў Лодзі адбудзецца сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам, старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтра. Падчас сустрэчы адбудзецца і ўганараванне паэта прэміяй імя Збігнева Даміняка, якая штогод уручаецца найлепшаму перакладчыку польскай паэзіі на славянскія мовы.
Андрэй Хадановіч перакладаў Рычарда Крыніцкага, Чэслава Мілаша, Адама Міцкевіча і іншых выбітных паэтаў.
Сустрэча ў Лодзі адбудзецца, а 18-й, па адрасе Roosevelta 17. Уваход вольны.
Юрась Ускоў, nn.by
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг