Андрэю Хадановічу спаўняецца 40. Віншуем!

Сёння спаўняецца 40 гадоў Андрэю Хадановічу — паэту, перакладчыку, старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паважаны Андрэй Валер'евіч! Віншуем Вас са святам і зычым поспехаў ва ўсіх справах, асабліва плёну ў творчасці, дабрабыту, здароўя і радасці Вам і Вашым блізкім!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Андрэй Хадановіч нарадзіўся ў Мінску 13 лютага 1973 года. Па адукацыі — філогаг (скончыў рускае аддзяленне філфака БДУ і аспірантуру па спецыяльнасці "Замежная літаратура"). Выкладчык гісторыі французскай літаратуры ў БДУ. Перакладае з французскай, украінскай і польскай моў. Узначальвае Беларускі ПЭН-цэнтр з 10 снежня 2008 года. Аўтар паэтычных кніг «Листи з-під ковдри» (2002, па-украінску), «Старыя вершы» (2003), «Лiсты з-пад коўдры» (2004), «Землякi, альбо Беларускiя лiмэрыкi» (2005), "Бэрлібры" (2008), "Несіметрычныя сны" (2010), зборніка выбранай паэзіі «From Belarus with Love» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2006), «Swieta nowego rocku» (2006, па-польску). У 2012 годзе выйшла кніга Эрыка-Эманюэля Шміта ў перакладзе Андрэя Хадановіча «Евангелле паводле Пілата» (2012). 

Блог Андрэя Хадановіча

 

Прэсавая служба СБП

Фота Андрэя Хадановіча euroradio.fm