Анталогію «Як риба об лід» прэзентавалі ў Мінску (фота)

Сустрэча была прымеркаваная да Дзён славянскага пісьменства, яе мадэратаркай выступіла старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталка Бабіна.

У вечарыне ўзялі ўдзел Часовы Павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валеры Джыгун, старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч. Прысутнічалі і выступалі літаратары і сябры СБП Уладзіслаў Ахроменка, Анатоль Івашчанка, Павел Касцюкевіч, Максім Клімковіч, Артур Клінаў, Уладзімір Сцяпан, Андрэй Федарэнка ды іншыя.

Наталка Бабіна

Валеры Джыгун

Барыс Пятровіч расказаў пра беларуска-ўкраінскія культурніцкія ўзаемасувязі

У першым шэрагу: Андрэй Федарэнка, Максім Клімковіч, Уладзіслаў Ахроменка

Павел Касцюкевіч распавядае пра "Год украінскай літаратуры ў кнігарні "ЛогвінаЎ"

Уладзіслаў Ахроменка

Цэнтр славянскіх моў і культур прадставіла Кацярына Дошчачка

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"