Анціпаў нарэшце здаў "Дыпломную работу"

5 лістапада ў кнігарні “Ў” прайшла прэзентацыя дэбютнай кнігі маладога празаіка Паўла Анціпава “Дыпломная работа”. Свае пераклады апавяданняў Паўла на беларускую мову прачыталі Анка Упала, Наста Манцэвіч, Марыйка Мартысевіч і Уладзь Лянкевіч. Кірыл Дубоўскі і Андрэй Пакроўскі прадставілі ўласныя тэксты, а Саша Захарык і Саша Грыгор’еў парадавалі наведнікаў добрай музыкай і спевамі. Рэдактар кнігі Валянцін Акудовіч, вядомы тым, што "яго няма", таксама завітаў на прэзентацыю, каб павіншаваць дэбютанта са здачай "Дыпломнай работы".
Вашай увазе — фотарэпартаж з імпрэзы.
Павел Анціпаў
Атмасфера на імпрэзе была цёплая і нязмушаная
Рэдактар кнігі — Валянцін Акудовіч
Уладзіслаў Юркоў і Наста Манцэвіч
Граюць і спяваюць Саша Грыгор'еў і Саша Захарык
Чытае Марыйка Мартысевіч
Кірыл Дубоўскі
Андрэй Пакроўскі
Уладзь Лянкевіч
Прэсавая служба СБП