“Арахна” – новая кніга Віктара Слінкі

Кніга беларускага паэта Віктара Слінкі “Арахна” выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. Зборнік В. Слінкі склалі медытатыўная лірыка, эсэ і паэма “Жбан, вада”.

Пра аўтара:

Віктар Слінка нарадзіўся 4 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Козікі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Вершы піша з пятнаццаці гадоў.

Аўтар шматлікіх публікацый у беларускіх газетах і часопісах.

Выдаў дзве кнігі паэзіі: “Апошні снег” (1995), “Штольні вясны” (2001).

Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” за кнігу “Штольні вясны”, прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года.

Прэсавая служба СБП