Арганізатары абвясцілі журы прэміі «Дэбют» — прыём кніг да 15 лютага
Склад журы:
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык
Павел Бераговіч — старшыня фонду “Вяртанне”, фундатар прэміі
Алена Гушча — чытачка, каардынатарка працы з чытацкім меркаваннем
Марына Запартыка — загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
Кацярына Маціеўская — перакладчыца, лаўрэатка прэміі “Дэбют” у 2013 годзе
Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі “Дэбют” у 2013 годзе
Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук
Нагадваем, што прыём кніг на конкурс працягваецца да 15 лютага.
Падаць кнігу можна праз форму на сайце pen-centre.by.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца дэбютныя кнігі, аўтарам ці перакладчыкам якіх было не больш за 35 гадоў на момант выдання кнігі. Заяўку можна таксама даслаць на электронную скрыню info@pen-centre.by альбо на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218.
Поўны спіс намінатаў на прэмію будзе абвешчаны ў другой палове лютага.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская і інш.
Паводле арганізатараў