Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў

У 2017 годзе журы будзе разглядаць 27 кніг:

Мікола Адам. Гульня ўяўлення
Алесь Аркуш. Захоп Беларусі марсіянамі
Сяргей Астравец. Саргасава мора
Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы…
Сяргей Ваганаў. Мосцік над вечнасцю
Андрэй Вашкевіч, Віктар Саяпін. На Гродзенскім бруку
Валеры Гапееў. Ноч цмока
Адам Глобус. Зваротная перспектыва
Андрусь Горват. Радзіва “Прудок”. Дзённік
Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек
Зоя Доля. Акно ў замежжа
Зінаіда Дудзюк. Лаза
Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
Паліна Качаткова. Гняздо-2
Эльжбета Кеда. Пра тое, што люблю
Леанід Лаўрэш. Паўстанчы дух
Георгій Марчук. Сава Дым і яго жанчыны
Яніна Пінчук. Горад мрой
Сяргей Пляскач. Шоу працягваецца
Людміла Рублеўская. Дагератып
Уладзімір Садоўскі. 1813
Міхась Скобла. Саркафагі страху
Кірыл Стаселька. Marginalis
Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце
Ксенія Шталенкова. Адваротны бок люстра
Людміла Шчэрба. Уладар рыбаў: фільмаслоў
Сяргей Шыдлоўскі. Музэюм

У журы Прэміі Гедройца-2017 увайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў з кнігай “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур з кнігай “Завяршыць гештальт” (2016).

Паводле прэс-рэлізу