«Арт Сядзіба» збірае музычную складанку на вершы беларускіх паэтаў

У конкурсе могуць удзельнічаць усе выканаўцы, якія дашлюць песню на беларускай мове, напісаную на верш любога беларускага паэта, на адрас paety.pesni@gmail.com, крайні тэрмін падачы — 12 сакавіка. Разам з запісам трэба даслаць фотаздымак, спасылку на сацсеткі і невялікі каментар, чаму абралі менавіта гэты верш для сваёй песні. Перавага будзе аддавацца запісам у добрай якасці.

Спачатку галасаваннем, а потым па выніках рашэння камісіі будзе абраная дзясятка найлепшых песень, якая і ўвойдзе ў складанку.

Заключным этапам конкурсу будзе справаздачны канцэрт у адным з клубаў Мінска, на якім выступіць першая тройка пераможцаў.

Дасылайце нам свае запісы і сачыце за навінамі!

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефонах:

Наста (29) 328-16-72; Эмілія (29) 851-97-36, (25) 616-58-57

або на пошту праекта paety.pesni@gmail.com.

nn.by